День медика - 2019

День медика - 2019

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

 Ва ўпрыгожанай зале, напоўненай водарам кветак, сабраліся лепшыя з лепшых — загадчыкі аддзяленняў, урачы, медыцынскія сёстры, фельчары, ветэраны працы.

З віншавальнымі словамі да сваіх падначаленых звярнулася галоўны ўрач установы Людміла Квецень:

— Вы выбралі самую цяжкую, самую патрэбную і самую гуманную прафесію. Тут знаходзяцца людзі, якія ёй верныя, якія заўсёды побач з тымі, каму цяжка.

Людміла Васільеўна шчыра падзякавала прысутным за працу, пажадала, каб кожны наступны дзень станавіўся лепшым за папярэдні, каб заўсёды збываліся мары, побач было плячо сябра і сагравала любоў блізкіх.

Да ўвагі прысутных Л.В. Квецень прапанавала відэасправаздачу аб шэрагу падзей і мерапрыемстваў з удзелам медыкаў, што адбыліся ва ўстанове і прайшлі за яе сценамі на працягу года.

Ад імя раённай улады па-віншаваў медыцынскіх работні-каў з прафесіянальным святам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён пажадаў       людзям у белых халатах моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і дастойнага заробку.

Далучылася да віншаванняў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай аргані-зацыі райбальніцы Ала Мудрая. Разам з Л.В. Квецень і А.М. Балцянковым яна правяла цырымонію ўзнагароджвання  лепшых медыцынскіх работнікаў раёна, якім былі ўручаны Ганаровыя граматы, аб’яўлены па-дзякі, адрасаваны Падзячныя пісьмы розных ведамстваў, многія атрымалі каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі. Музычным падарункам медыкам сталі выступленні народнага ансамбля песні “Акцэнт” і ансамбля песні “Каларыт” Сноўскага СЦК, а таксама выхаванца Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Іллі Драбатуна.

(по материалам «НН»)


Печать   E-mail